ППраблемнае поле канферэнцыі прадугледжвае наступныя тэмы: «Актуальныя коды vs універсальная / нацыянальная топіка ў тэксце», «Сітуацыя я і іншыя, я як Іншы ў суб'ектнай арганізацыі тэксту», «Тыпалогія герояў часу: «лішнія», «стомленыя», «авантурысты», «шукальнікі шчасця», «пераможцы» /«няшчасныя», «няўдачнікі», «ахвяры»; новыя Франкенштэйны, монстры, дэманы, зомбі; кібаргі, аблічбаваныя копіі як жыццё пасля смерці», «Хранатоп «тут і цяпер», паэтыка штодзённасці і віртуальнага часу/прасторы», «Праблематызацыя мяжы паміж выдумкай і рэальнасцю: паэтыка экстатычнага», «Інтэрнэт як новы міф і ўтопія: антрапалогія будучыні», «Хаос vs Космас як аўтарская ўстаноўка: фенаменалагічна дакладнае апісанне свету і (не)магчымасць яго ацэньвальнага ўспрымання» і «Мовы мяжы / памежжа і пераходу ў літаратуры і мастацтве; візуальны паварот і яго антрапалагічныя наступствы; візуальнае ўспрыманне і яго нацыянальная спецыфіка». Таксама на канферэнцыю могуць быць пададзены матэрыялы, якія адпавядаюць яе тэме, у рамках іншых напрамкаў даследавання.
Мерапрыемства пройдзе ў анлайн і афлайн-фармаце. Рабочыя мовы - руская, беларуская і англійская.
Каб прыняць удзел у навуковым мерапрыемстве, неабходна не пазней за 5 верасня прайсці рэгістрацыю. Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што ўдзельнікамі могуць стаць не толькі прадстаўнікі філалагічных спецыяльнасцей, але і іншых гуманітарных навук.
Па ўзніклых пытаннях можна звяртацца па адрасе электроннай пошты: conference.rusphil.hrodna@gmail.com
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел!