Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Ліпень 2026 09:10

Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Горны прыняў удзел у канферэнцыі, прысвечанай Каложскай царкве

IMG 239715 ліпеня ў парафіяльным комплексе Каложскай царквы ў Гродне прайшла чацвёртая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Свята-Барыса-Глебская Каложская царква (XII стагоддзе): пошук шляхоў захавання».

Канферэнцыя сабрала вядучых спецыялістаў у сферы культуры, гісторыі і рэстаўрацыйнай справы Беларусі. Сярод удзельнікаў быў і вядомы архітэктар-рэстаўратар з Санкт-Пецярбурга Сяргей Лалазараў, які на запрашэнне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь быў навуковым кіраўніком рэканструкцыі Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку два гады таму. У канферэнцыі таксама прыняў удзел дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Горны.

Аляксандр Сяргеевіч прывітаў усіх прысутных ад імя рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітуркі. У прывітанні было сказана, што Свята-Барыса-Глебская царква – гэта яскравы прыклад таго, як шчырая вера і выключнае майстэрства аб'ядналіся ў адно цэлае, стварыўшы вечны помнік дойлідства, а яе ўнікальны архітэктурны выгляд расказвае пра эпоху, людзей, іх мары і надзеі. Нашай сённяшняй найважнейшай задачай з'яўляецца зберагчы прыгажосць царквы, выкарыстоўваючы найноўшыя навуковыя метады.

Галоўнай тэмай сустрэчы стаў разгляд пытанняў захавання каменнай сцяны храма-помніка XII стагоддзе. Таксама ўдзельнікі ўзнялі пытанні аб тым, наколькі патрабуецца грунтоўны рамонт, у чым складанасць рэстаўрацыйных работ і як знайсці баланс паміж «адрэстаўраваць» і «захаваць аўтэнтычнасць». Перад дыскусіяй прайшоў шэраг навуковых даследаванняў тэхнічнага стану будынка царквы.