Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Люты 2026 09:22

Навукоўцы ГрДУ імя Янкі Купалы Аксана Паўлава і Марыя Трусава запатэнтавалі спосаб атрымання хітазана

IMG 5821Супрацоўнікі факультэта біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта – загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Аксана Паўлава і дацэнт кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Марыя Трусава – атрымалі патэнт на вынаходку “Спосаб атрымання хітазана”.

Вынаходства адносіцца да хімічнай тэхналогіі перапрацоўкі прыродных палімераў, у прыватнасці хіціну, які атрымліваюць з панцыраў марскіх ракападобных, экзаскелета насякомых, грыбоў. Атрыманы хітазан з'яўляецца каштоўнай сыравінай для стварэння прэпаратаў медыцынскага, касметычнага і харчовага прызначэння.

Галоўная каштоўнасць распрацоўкі вучоных Купалаўскага ўніверсітэта заключаецца ў экалагічнасці і эканамічнасці. Новы метад дазваляе атрымаць хітазан пры адначасовым другасным выкарыстанні адыходу вытворчасці цытрынавай кіслаты. Пры гэтым значна знізіць агрэсіўнасць хімічных рэагентаў і скараціць выдаткі на гэты працэс, што робіць вытворчасць больш эфектыўнай і бяспечнай.