На дзённую форму навучання прэтэндуе 1659 абітурыентаў; на завочную – 79, на завочную скарочаную – 558 абітурыентаў, звыш плана прыёму – 24.
У Купалаўскі ўніверсітэт паступаюць не толькі жыхары горада Гродна і Гродзенскай вобласці: абітурыентамі з іншых абласцей пададзена 361 заява. Лідзіруючыя пазіцыі займаюць Брэсцкая вобласць (178) і Мінская вобласць (89). Акрамя таго, пададзены заявы ад 3 грамадзян Расійскай Федэрацыі і 1 грамадзяніна Рэспублікі Казахстан.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых чатырох дзён уступнай кампаніі, 286 абітурыентаў маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 12 паступаюць па-за конкурсам.
1 абітурыент з'яўляецца пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 18 – пераможцамі III (абласнога этапа), 1 – пераможца VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «ProfSkills Belarus 2025».
206 абітурыентаў маюць атэстат асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём або дыплом з адзнакай. 505 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. 37 абітурыентаў з'яўляюцца ўладальнікамі 100-бальнага сертыфіката.
Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленні на спецыяльнасці, на якія здаюцца ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы, працягнецца да 17 ліпеня ўключна (да 19 ліпеня – на ваенны факультэт). Унутраныя ўступныя іспыты будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 18 па 25 ліпеня. Інфармацыя пра дату і час яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах: + 375 (152) 67-01-01 (шматканальны) МТС +375 (33) 35 44 500 Life +375 (22) 77 44 500.
Да канца чацвёртага дня працы прыёмнай кампаніі-2026 дакументы падалі 2320 абітурыентаў.