Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 13 Ліпень 2026 10:50

Купалаўцы прынялі ўдзел у водным сплаве

photo 2026 07 13 10 37 5412 ліпеня супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да сплаву, прысвечанага Дню вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 105-годдзя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Пачаткам захапляльнага дня паслужыла ўскладанне кветак да помніка Балеснай Маці. Сумныя падзеі мінулага не забытыя. Мірнае неба над галавой – штодзённы напамін аб тым, каму мы павінны быць удзячныя.

Купалаўцы любяць адпачываць актыўна, таму байдаркі сталі відавочным выбарам. Свежае паветра, маляўнічая прырода і шчырыя ўсмешкі – няма нічога больш аб'ядноўваючага. Прыемнымі сюрпрызамі ў завяршэнні прагулкі ўдзельнікаў парадавалі арганізатары – «Белая Русь», прафкам і БРСМ.

Гэты выходны сапраўды ператворыцца ў цудоўны ўспамін. Раім не прапусціць наступны сплаў, мы яго ўжо запланавалі!