Да супрацоўнікаў, студэнтаў і запрошаных гасцей звярнулася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка:
– Сёння мы звернем асаблівую ўвагу на вельмі важнае для ўсёй краіны пытанне падрыхтоўкі кадраў у рамках сістэмы бесперапыннай адукацыі спецыялістаў. Мы ведаем, што кадры вырашаюць усё, а арганізаваць іх добрую падрыхтоўку без прадстаўнікоў рэальнага сектара эканомікі, арганізацый, прадпрыемстваў практычна немагчыма.
Да абмеркавання парадку дня і ўшаноўвання лепшых супрацоўнікаў далучыліся ганаровыя госці, якія прадстаўляюць дзяржаўныя органы кіравання, буйныя прадпрыемствы і вядучыя СМІ рэгіёна. Аляксандр Собаль, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта; Руслан Абрамчык, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта; Канстанцін Трацюк, першы намеснік начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні; Артур Зачэпа, намеснік начальніка Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці; Марына Вароніна, начальнік аддзела кадраў Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці; Андрэй Яначкін, дырэктар ААТ «Белкард»; Мечыслаў Гой, дырэктар РУП «Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі»; Дзяніс Юрчанка, генеральны дырэктар РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская шкляная кампанія»; Віталь Кірык, дырэктар УП «АзотСэрвіс»; Аляксандр Амельяновіч, в.а. намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы і кадрах ААТ «Гродна Азот»; Віктар Машчар, намеснік дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры»; Людміла Хацян, намеснік дырэктара па ідэалогіі, прававых і кадравых пытаннях ААТ «Гродзенскі механічны завод»; Валерыя Жаваранак, начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў ААТ «Гродна Азот»; Кацярына Буйко, начальнік аддзела кадраў РУП «Белтэлекам»; Ірына Юроўская, начальнік аддзела кадраў ААТ «Краснасельскбудматэрыялы»; Сяргей Мазайла, дырэктар КУП «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс».
Па традыцыі, перш чым перайсці да абмеркавання парадку дня, прысутныя ўшаноўвалі выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў, якія сваімі поспехамі ў навучальнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці прымнажаюць аўтарытэт Купалаўскага ўніверсітэта.
Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысудзіў дацэнту кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Вікенцію Таркоўскаму вучоную ступень доктара фізіка-матэматычных навук і старшаму выкладчыку кафедры рускай філалогіі філалагічнага факультэта Іне Кароль вучоную ступень кандыдата філалагічных навук.
Таксама Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Педагогіка» дацэнту кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Аксане Валюк.
Падзякай старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за плённае і канструктыўнае супрацоўніцтва, накіраванае на дасягненне мэт устойлівага развіцця Гродзенскай вобласці была ўзнагароджана дацэнт кафедры экалогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Вольга Крамлёва.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны: дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук Алена Здановіч за добрасумленную плённую працу і эфектыўнасць прафесійнай дзейнасці; старшы выкладчык кафедры рускай філалогіі Кацярына Коваль за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі, высокапрафесійную работу па арганізацыі XIV Каложскіх адкрытых абласных навукова-адукацыйных чытанняў; дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Алена Кулеш за плённую навукова-педагагічную дзейнасць і эфектыўнасць работы; эканаміст 1 катэгорыі планава-эканамічнага аддзела Яўгенія Максімовіч за добрасумленную плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці; кіраўнік спраў Адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Ірына Раўлушэвіч за эфектыўнае ўзаемадзеянне з універсітэтам па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для рэальнага сектара эканомікі і важкі асабісты ўклад у развіццё журналісцкай адукацыі ў Гродзенскай вобласці.
Таксама Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны дацэнт кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Антонаў за значны асабісты ўклад у развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі і навуковае кіраўніцтва аўтарам навуковай работы, які атрымаў званне лаўрэата XXXII Рэспубліка студэнтаў; загадчык кафедры агульнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт Наталля Валько і загадчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Таццяна Русілка за значны асабісты ўклад у развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі і навуковае кіраўніцтва аўтарамі навуковых работ, якія атрымалі першую катэгорыю па выніках Рэспубліканскіх конкурсаў навуковых работ студэнтаў; дацэнт кафедры журналістыкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ганна Рыжковіч за плённую навукова-педагагічную дзейнасць, важкі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, актыўны ўдзел у ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце; дацэнт кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Валерый Сільвановіч за добрасумленную плённую работу ў сістэме адукацыі, прафесіяналізм і асабісты ўклад у якасную падрыхтоўку спецыялістаў эканамічнага профілю; дацэнт кафедры агульнай фізікі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Аксана Харазян за высокі прафесіяналізм, плённую навукова-педагагічную дзейнасць і актыўны ўдзел у складзе журы абласнога этапа конкурсу «Настаўнік года – 2026».
Асаблівыя словы ўдзячнасці на Савеце прагучалі ў адрас тых, каго мы па праве лічым часткай нашай вялікай Купалаўскай сям'і, – заказчыкаў кадраў. Урачыстая цырымонія працягнулася ўзнагароджваннем прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Гродзеншчыны.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за добрасумленную працу, прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё практыка-арыентаванай адукацыі была ўзнагароджана Кацярына Грышко, галоўны бухгалтар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гроднамясамалпрам», дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве, кандыдат эканамічных навук. За высокі прафесіяналізм пры рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі ў рэгіёне, эфектыўнае ўзаемадзеянне з ГрДУ імя Янкі Купалы пры падрыхтоўцы высокакваліфікаваных журналісцкіх кадраў Граматай ГрДУ імя Янкі Купалы была ўзнагароджана галоўны спецыяліст аддзела па ўзаемадзеянні са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Зоя Целеш. Таксама Грамату Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за эфектыўнае ўзаемадзеянне з універсітэтам па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных журналісцкіх кадраў, высокі прафесіяналізм пры асвятленні мерапрыемстваў ГрДУ імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны загадчык сектара інтэрнет-вяшчання РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Гродна» Юлія Карняловіч і намеснік галоўнага рэдактара Рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда» Ганна Радзюк.
Падзяку рэктара за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, прадастаўленне баз для навучальных і вытворчых практык, зацікаўленасць у паспяховым працаўладкаванні выпускнікоў і падтрымку ў патрыятычным выхаванні студэнцкай моладзі ўручылі начальніку галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Руслану Абрамчыку, першаму намесніку начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні Канстанціну Трацюку, дырэктару КУП «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс» Сяргею Мазайлу і дырэктару ААТ «Белкард» Андрэю Яначкіну.
Таксама Граматай ГрДУ імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны студэнты. Граматай ГрДУ імя Янкі Купалы за высокія дасягненні ў навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці, актыўны ўдзел у даследаваннях, вынікі якіх прадстаўлены ў высокарэйтынгавых навуковых выданнях узнагародзілі студэнтку 3 курса спецыяльнасці «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў» інжынернага факультэта Ганну Ткач. Граматай за актыўную працу, ініцыятыву, адказнасць пры арганізацыі і правядзенні прафарыентацыйных мерапрыемстваў былі ўзнагароджаны студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя» педагагічнага факультэта Юліяна Нікалайчык, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя» педагагічнага факультэта Соф'я Пішчык, студэнт 1 курса спецыяльнасці «Работатэхнічныя сістэмы» фізіка-тэхнічнага факультэта Міхаіл Радзевіч, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» юрыдычнага факультэта Арына Савіна, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» юрыдычнага факультэта Юлія Фурман і студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» юрыдычнага факультэта.
З дакладам аб развіцці сістэмы бесперапыннай падрыхтоўкі спецыялістаў і ўзаемадзеянні з заказчыкамі кадраў выступіў першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі. Ён падкрэсліў, што сёння заказчыкам кадраў можа выступаць любая арганізацыя, зацікаўленая ў кваліфікаваных кадрах, і менавіта цеснае партнёрства ВНУ і прадпрыемстваў – залог паспяховага развіцця эканомікі рэгіёну. У дакладзе была прадстаўлена сістэма падрыхтоўкі, якая ўключае ўсе этапы прафесійнага станаўлення, маштабныя праекты для абітурыентаў і іх бацькоў. Сярод іх – «Стань інжынерам у ГрДУ», «Універсітэцкія суботы», шматпрофільная школа «Купалаўскі старт» і інтэнсіў «PROF-вакацыі». Адмысловая ўвага была нададзена новаму фармату зносін – Адкрытаму бацькоўскаму збору «Да поспеху разам» і «Кірмашу мэтавай падрыхтоўкі».
Дакладчык адзначыў, што адукацыйныя праграмы ствараюцца з улікам патрабаванняў работадаўцаў. Актыўна развіваецца сетка філіялаў кафедр на базе прадпрыемстваў, а да навучальнага працэсу прыцягваюцца вядучыя спецыялісты-практыкі. Акрамя таго, Аляксандр Карэўскі зрабіў акцэнт на пашырэнні практыкі трохбаковых дагавораў і адкрыцці новых запатрабаваных спецыяльнасцей пад канкрэтныя патрэбы заказчыкаў. Увесь цыкл завяршаецца размеркаваннем, якое гарантуе выпускніку першае працоўнае месца, а прадпрыемству – спецыяліста, адаптаванага да рэальных умоў вытворчасці.
Другое ключавое пытанне парадку дня датычылася ўкаранення міждысцыплінарных падыходаў у адукацыйны працэс. Досведам рэалізацыі гэтай стратэгіі на прыкладзе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму падзяліўся дэкан Віктар Белазаровіч. Ён прадставіў унікальны вопыт факультэта, дзе навуковыя даследаванні на стыку дысцыплін арганічна пераплятаюцца з грамадзянска-патрыятычным выхаваннем. Факультэт рэалізуе рэзанансныя міждысцыплінарныя праекты, такія як «Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі», «Заходняя Беларусь: вайна пасля вайны…», «Народаўладдзе на Гродзеншчыне: гісторыя і сучаснасць». Гэтыя тэмы знаходзяць адлюстраванне ў дакументальных фільмах, фотавыставах, сацыялагічных апытаннях і рабоце дыялогавых пляцовак.
Акрамя таго, высокі ўзровень акадэмічнай падрыхтоўкі пацвярджаецца правядзеннем буйных форумаў, такіх як «Карскія чытанні» і міжнародная канферэнцыя «Змена парадыгмаў у гістарычнай навуцы». Міждысцыплінарнасць актыўна ўкараняецца і ў маладзёжнае асяроддзе праз работу навуковых гурткоў «Public History: гістарычныя веды ў сучасным грамадстве», «Мова культуры ў дыскурсе масмедыя», студэнцкі навуковы форум «FIKIT_SCIENCE».
Пасяджэнне ў пашыраным фармаце адбылося сёння, 28 мая. Ключавымі тэмамі абмеркавання сталі ўдасканаленне работы з заказчыкамі кадраў у сістэме бесперапыннай адукацыі і развіццё міждысцыплінарных падыходаў у падрыхтоўцы сучасных спецыялістаў.
















































