Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 28 Май 2026 15:42

У Купалаўскім універсітэце абмеркавалі меры супрацьдзеяння экстрэмізму, недапушчэнне рэабілітацыі нацызму і кіберзлачынства

IMG 3628Сёння, 28 мая, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла дыялогавая пляцоўка «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыя нацызму». Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні супрацьдзеяння экстрэмізму, недапушчэнне рэабілітацыі нацызму і спосабы супрацьдзеяння кіберзлачынствам.

У дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама начальнік аддзялення арганізацыі працы інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела прафілактыкі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Крупіца і оперупаўнаважаны аддзяленні па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці АУС адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Даніла Быкаў.

У рамках сваіх выступленняў запрошаныя госці дэталёва разабралі паняцце экстрэмісцкай дзейнасці, расказалі аб яе праявах, метадах і прадугледжаных законам мерах пакарання. Асобная ўвага была ўдзелена пытанню рэабілітацыі нацызму. Купалаўцам растлумачылі, што маецца на ўвазе пад гэтым тэрмінам, назвалі асноўныя напрамкі прафілактыкі і пералічылі меры, якія прымяняюцца для спынення спроб апраўдання нацызму. Таксама госці закранулі тэму кіберзлачынстваў. Удзельнікі даведаліся пра найбольш распаўсюджаныя схемы і спосабы супрацьдзеяння ім.

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога. Купалаўцы актыўна бралі ўдзел у абмеркаванні тэм і задавалі пытанні.