Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 27 Май 2026 13:51

У Купалаўскім універсітэце пройдзе майстар-клас па прафілактыцы выгарання

5240333763458308392У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца конкурс прафесійнага майстэрства "Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта". На гэты раз сваім вопытам барацьбы з прафесійным выгараннем падзеліцца дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Таццяна Парфёнава.

У рамках свайго майстар-класа "Сам сабе псіхолаг: прафілактыка выгарання" Таццяна Вячаславаўна раскажа, як зразумець, што прыйшоў час зрабіць паўзу і аднавіцца, як заўважаць сігналы стомленасці і падзяліцца інструментамі самарэгуляцыі.

- Мы разбярэмся, што такое эмацыйнае выгаранне, як своечасова распазнаць яго першыя прыкметы і што рабіць, каб не даводзіць сябе да стану поўнага знясілення. Пазнаёмімся і на практыцы асвоім дзве тэхнікі самадапамогі для прафілактыкі эмацыйнага заняпаду сіл. Абедзве тэхнікі заснаваны на прынцыпах усвядомленасці і кантакту са сваімі каштоўнасцямі, - распавяла Таццяна Вячаславаўна.

Майстар-клас пройдзе 28 мая ў 15:05 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 410.

Прыняць удзел запрашаюцца ўсе жадаючыя!