Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 15 Май 2026 11:52

ФОТАФАКТ: у фае галоўнага корпуса Купалаўскага ўніверсітэта прайшла беларуская акцыя

Сённяшняя раніца пятніцы ў ГрДУ імя Янкі Купалы пачалася з сапраўднага «салодкага золата». У межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» актывісты факультэта біялогіі і экалогіі зладзілі для студэнтаў і выкладчыкаў інтэрактыўнае падарожжа ў свет пчалярства. Купалаўцы адказвалі на пытанні, даведваліся пра цікавыя факты, а таксама атрымалі магчымасць пачаставацца рознымі відамі беларускага мёду.