Асаблівая ўвага сёння прыкавана да конкурсу "Гаспадар і гаспадыня". Тут удзельнікі марафона прадэманстравалі свае ўменні ў выкананні дэкаратыўных вырабаў з дрэва. Сваімі рукамі студэнты змайстравалі кармушкі для птушак.
Для тых, хто прывык даказваць лідарства інтэлектам, адбылася пазнавальная гульня «Эрудыт». У рамках намінацыі "Знаўцы роднай зямлі" ва ўдзельнікаў праверылі веды гісторыі, культуры і геаграфіі Беларусі і Расіі.
Яшчэ адной значнай падзеяй дня стала праца дыялогавай пляцоўкі "Полікультурны дыялог моладзі". Яна аб'яднала прадстаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы і пяці расійскіх ВНУ: Ніжагародскага дзяржаўнага інжынерна-эканамічнага, Арлоўскага імя І.С. Тургенева, Пскоўскага, Санкт-Пецярбургскага і Смаленскага дзяржаўных універсітэтаў. Цэнтрам дыскусіі стаў рух студэнцкіх атрадаў: удзельнікі падзяліліся вопытам арганізацыі працоўнага семестра, абмеркавалі сумесныя праекты і ролю студатрадаў у грамадзянскім выхаванні. Такі фармат узаемадзеяння пацвердзіў, што ў моладзі Беларусі і Расіі - агульныя мэты і велізарны патэнцыял для стварэння».
Міжнародны грамадзянска-патрыятычны марафон "Час выбраў нас!" працягвае набіраць абароты. Сёння, 5 мая, у другі дзень, праграма была насычанай і разнастайнай. Удзельнікі марафону праверылі свае інтэлектуальныя і рамесніцкія здольнасці, а таксама наведалі дыялогавую пляцоўку.


















































