Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 20 Сакавік 2026 13:55

У Купалаўскім універсітэце вызначылі ўладальнікаў тытула «Міс і Містар універсітэт – 2026»

IMG 4280Учора, 19 сакавіка, на галоўнай сцэне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася адна з самых маштабных і па-сапраўднаму прыгожых падзей года – конкурс «Міс і Містар універсітэт – 2026». За тытул змагаліся 20 яркіх і таленавітых студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта – 10 дзяўчат і столькі ж юнакоў.

Конкурс «Міс і Містар універсітэт – 2026» стаў выдатнай магчымасцю для ўдзельнікаў праявіць свой артыстызм і талент, паказаць свае навыкі харэаграфіі і вакальнае майстэрства. Важным этапам праверкі на ўпэўненасць стаў прамоўніцкі конкурс, дзе ўдзельнікі змаглі паразважаць над пытаннем: «Што б ты перадаў сабе ў мінулае?».

Ганаровымі гасцямі конкурсу сталі пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў, начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Разенкоў, старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі.

Для аб'яўлення пераможцаў конкурсу «Міс і Містар універсітэт – 2026» на сцэну былі запрошаны рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі.

З віншавальнымі словамі выступіла рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

– Я сёння хачу пачаць сваю прамову з вялікага дзякуй для бацькоў! Вы ведаеце, гэты конкурс «Міс і Містар універсітэт» быў асаблівым. Мы пазнаёміліся з нашымі ўдзельнікамі, я іх усіх ведаю і люблю, таму мне выбраць «Містара і Міс глядацкіх сімпатый» было вельмі цяжка. Я іх люблю ўсіх! Але мы не ведалі іх з такога боку, з якога расказалі пра іх бацькі. Таму, дарагія бацькі, я хачу сказаць вялікі дзякуй Вам! Ваша вера ў вашых дзяцей прывяла да таго, што яны сёння на гэтай сцэне. Хачу сказаць дзякуй, што некалі Вы падтрымалі рашэнне Вашых дзяцей паступаць у наш універсітэт, і, мне здаецца, мы не расчаравалі ні іх, ні Вас і апраўдваем Ваша давер’е, – адзначыла Ірына Фёдараўна.

Да віншавальных слоў далучыўся старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі.

– Ведаеце, мне хочацца найперш сказаць дзякуй усім арганізатарам за гэтае цудоўнае свята. Сёння перамаглі не толькі тыя, хто стаіць на гэтай сцэне. Сёння перамаглі тыя, хто глядзяць у анлайн-рэжыме гэты цудоўны конкурс. Сёння перамаглі Вы, убачыўшы выдатныя выступленні гэтых выдатных рабят. І, вядома ж, смелыя, крэатыўныя, таленавітыя, выдатныя хлопцы, якія стаяць на гэтай сцэне, у якіх вялікая будучыня! – падкрэсліў Алег Генадзевіч.

Тытул «Містар універсітэт» атрымаў Гардзей Перадзярэеў, студэнт факультэта фізічнай культуры, а тытул «Міс універсітэт» – Улада Дзянішчык, студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі.

Для ўзнагароджання ў намінацыі «Віцэ-Містар» і «Віцэ-Міс універсітэт» на сцэну былі запрошаны пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў і начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Разянкоў.

Перад аб'яўленнем імя «Віцэ-Містара ўніверсітэт – 2026» да гледачоў звярнуўся начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Разенкоў.

– Сёння мы ганарымся моладдзю, якая выступае на гэтай сцэне. Прадстаўнікі самыя яркія, і сёння яны зрабілі шыкоўнае відовішча для нас. Дзякуй за гэта! Сёння будуць абвешчаныя пераможцы, але прайграўшых не будзе, – падкрэсліў Дзмітрый Юр'евіч.

З цёплымі словамі пра Купалаўскі ўніверсітэт выступіў пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў.

Вы павінны заўсёды памятаць, што купалавец – гэта ўжо знак якасці. Знак якасці гэта значыць сапраўдны, а сучаснасць сягоння ў кошце! – адзначыў Аляксандр Васільевіч.

«Віцэ-Містар універсітэт – 2026» Ігар Ціс, студэнт факультэта біялогіі і экалогіі, а тытул «Віцэ-Міс універсітэт – 2026» атрымала Паліна Аўраменка, студэнтка юрыдычнага факультэта.

Для аб'яўлення пераможцаў у спецыяльных намінацыях грамадскага аб'яднання «Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі» «Кароль і Каралева Студэнцтва» на сцэну была запрошана першы сакратар Гродзенскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Кацярына Даніліна.

Дзякуй вялікі арганізатарам конкурсу! Дзякуй вялікі ўдзельнікам! Мы атрымалі вялікае задавальненне ад прагляду дадзенага конкурсу і вельмі прыемна бачыць, што ў нас у горадзе не толькі разумная і прыгожая моладзь, але яшчэ і вельмі таленавітая! адзначыла Кацярына Рамуальдаўна.

«Каралём студэнцтва» стаў Сяргей Воўк, студэнт факультэта эканомікі і кіравання, а тытул «Каралевы студэнцтва» дастаўся Анастасіі Асташкевіч, студэнтцы юрыдычнага факультэта.

На конкурсе таксама былі ўзнагароджаны ўдзельнікі ў розных намінацыях. Тытулы «Містар фота» і «Міс фота» заваявалі Арцём Кузьмянок, студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, і Алеся Сцепаненка, студэнтка філалагічнага факультэта. Тытул «Міс Інтэрнэт» атрымала Яна Кавальчук, студэнтка філалагічнага факультэта, а «Містар Інтэрнэт» – Уладзімір Такарчук, студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Узнагароду за «Лепшы творчы нумар» заваявалі Арцём Кузьмянок і Юлія Дзенясюк, студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. На конкурсе быў вызначаны і «Містар лідэр», ім стаў Аляксей Кастусік, студэнт факультэта фізічнай культуры, а тытул «Міс сяброўства» па праве дастаўся Паліне Чабурэевай, студэнтцы інжынернага факультэта.

Акрамя таго, у глядзельнай зале прайшло галасаванне, па выніку якога «Містарам сімпатый гледачоў» стаў Максім Глебаў, студэнт юрыдычнага факультэта, а «Міс глядацкіх сімпатый» атрымала Яна Кавальчук, студэнтка філалагічнага факультэта.

Віншуем усіх пераможцаў і прызёраў конкурсу «Міс і Містар універсітэт – 2026» з іх узрушаючымі выступамі і жадаем заваявання новых вяршыняў!