Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 03 Сакавік 2026 15:23

ФОТАФАКТ: выбіраем студэнцкі атрад сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі

Сёння, 3 сакавіка, у фае Купалаўскага ўніверсітэта разгарнулася маштабная акцыя «Выбіраем студатрад», арганізатарам якой выступіла ПА/РК ГА «БРСМ».

На штогадовай акцыі ўсе ахвочыя студэнты змаглі напісаць заяву на ўступленне ў студэнцкі атрад, які іх цікавіць, а таксама паўдзельнічаць у прапанаваных інтэрактывах.

Даведачна: на сённяшні дзень у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуюць студэнцкія атрады педагагічнай, сервіснай, будаўнічай, сельскагаспадарчай, а таксама вытворчай накіраванасці.