Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 26 Люты 2026 13:52

Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта сталі прызёрамі патрыятычнага конкурсу

526028103039497483125 лютага ў Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшоў гала-канцэрт пераможцаў і прызёраў абласнога этапа III Рэспубліканскага агляду-конкурсу “СЭРЦАМ АДДАНЫЯ РОДНАЙ ЗЯМЛІ”. Сярод прызёраў конкурсу аказаліся і купалаўцы.

Конкурс «СЭРЦАМ АДДАНЫЯ РОДНАЙ ЗЯМЛІ» прымеркаваны да аднаго з найважнейшых святаў Беларусі – Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Ён праводзіцца з мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення патрыятызму і духоўна-маральных рыс.

Удзельнікі прайшлі праз адборачны і раённы этапы, каб пазмагацца ў абласным этапе і атрымаць шанц прадстаўляць Гродзенскую вобласць у фінале. З 49 заяўленых у абласным этапе Гродзеншчыны прынялі ўдзел 16 калектываў. Сярод іх таксама і калектыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Універсітэт на конкурсе прадставілі група барабаншчыц "Пачуццё рытму", народны студэнцкі тэатр танца "Сту-дэнс" і студыя эстрадных спеваў "Унісан". Аб'яднаўшыся, яны прадэманстравалі яркі нумар. Па выніках абласнога этапа конкурсу купалаўцы сталі лаўрэатамі ІІ ступені ў намінацыі "Барабаннае шоу" ў катэгорыі 18-25 гадоў.

Віншуем нашы творчыя калектывы і іх мастацкіх кіраўнікоў - Сорыну Тарасенку, Дыяну Духаніну і Аляксандру Пракопчык!