Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 29 Жнівень 2025 10:12

Купалаўцы падтрымалі футбольны клуб «Нёман» у чарговым матчы з іспанскім «Раё Вальякана»

IMG 1574Учора, 28 жніўня, адбыўся другі матч гродзенскага «Нёмана» з іспанскім «Раё Вальякана». На плошчы Савецкай разгарнулася маштабнае свята з праглядам трансляцыі.

Да пачатку матча арганізатары падрыхтавалі насычаную забаўляльную праграму: квізы, выступленне кавер-бэнда, аўтограф-сесію пераможцы першых Рэспубліканскіх спаборніцтваў па дрыфтынгу «Гран-пры Гродна 2025» пілота каманды Фонбет Рэйсінг – Паўла Капшая і многае іншае. На плошчы панавала спартовая атмасфера, якая захоплівала дух і аб'ядноўвала ўсіх у адзіным парыве падтрымкі каханага клуба.

Падчас напружанай барацьбы «Нёман» уступіў іспанскаму «Раё Вальякана» з лікам 0:4.

Купалаўцы дзякуюць камандзе за барацьбу і імкненне да перамогі і жадаюць не страчваць баявога духу і спартыўнага азарту.

 

photo 2025 08 29 10 10 41