Сустрэчы пройдуць 30 жніўня ў 11.00 і 15.00 у актавай зале навучальнага корпуса на вуліцы Леніна, 32. На лекцыю запрашаюцца не толькі студэнты універсітэта, але і каледжаў.
У рамках мерапрыемства Ірына Фёдараўна прачытае першакурснікам лекцыю «Універсітэт вашых магчымасцей», у якой бліжэй пазнаёміць новапрыбылых студэнтаў з Купалаўскім універсітэтам. Дзеці даведаюцца пра гісторыю ўніверсітэта, дасягненні яго студэнтаў і выпускнікоў і магчымасці для самарэалізацыі ў навуцы, адукацыі, спорце і творчасці, якія прадастаўляе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Першакурснікам таксама раскажуць, якія пазіцыі займае ўніверсітэт у міжнароднай прасторы, пазнаёмяць з традыцыямі і карпаратыўнай культурай.
У 11.00 пройдзе сустрэча са студэнтамі першага курса ваеннага факультэта, факультэта эканомікі і кіравання, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, педагагічнага факультэта, фізіка-тэхнічнага факультэта, філалагічнага факультэта, факультэта мастацтва і дызайну, а таксама навучэнцамі Гуманітарнага і Ваўкавыскага каледжаў.
На сустрэчу ў 15.00 запрашаюцца першакурснікі інжынернага факультэта, факультэта фізічнай культуры, факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта псіхалогіі, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, юрыдычнага факультэта, а таксама Тэхналагічнага і Лідскага каледжаў.
1 верасня на Плошчы ўніверсітэцкага флага пройдзе традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае пачатку навучальнага года.