Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 16 Ліпень 2026 16:18

З замежнымі студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта абмеркавалі пытанні бяспекі ў летні перыяд

8G0A9409Сёння, 16 ліпеня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшло інфармацыйна-прафілактычнае мерапрыемства для замежных студэнтаў. Прадстаўнікі праваахоўных органаў і МНС расказалі купалаўцам асноўныя патрабаванні беларускага заканадаўства і правілы паводзін у летні перыяд.

З прывітальным словам выступіў прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Васіль Сянько. Звяртаючыся да замежных студэнтаў, ён адзначыў актуальнасць тэмы сходу, неабходнасць комплекснага падыходу да фарміравання разумення законаў Рэспублікі Беларусь і правіл бяспекі і іх захавання навучэнскай моладдзю.

Спікерамі мерапрыемства выступілі начальнік аддзела па грамадзянстве і міграцыі Ленінскага АУС горада Гродна Дзіна Сытая і старшы інспектар цэнтра прапаганды бяспекі жыццядзейнасці Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Філіповіч.

У сваім выступе начальнік аддзела па грамадзянстве і міграцыі Ленінскага АУС узняла пытанне прафілактыкі правапарушэнняў. Дзіна Сытая звярнула асаблівую ўвагу прысутных на неабходнасці захавання правілаў аплаты праезду ў грамадскім транспарце, бяспечных паводзін у летні перыяд і прававое рэгуляванне працоўных адносін.

Старшы інспектар цэнтра прапаганды бяспекі жыццядзейнасці Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Філіповіч падрабязна азнаёміў замежных студэнтаў з правіламі паводзін на вадзе і на тэрыторыі лесу.

Такія сустрэчы з'яўляюцца важнай часткай работы па адаптацыі замежных студэнтаў да вучобы і жыцця ў іншай краіне. Зносіны з прадстаўнікамі сілавых структур дазваляюць прадухіліць надзвычайныя сітуацыі і пазбегнуць парушэнняў заканадаўства.