Магчымасцю паступіць у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па выніках універсітэцкай алімпіяды і стаць студэнтамі-купалаўцамі без уступных іспытаў скарысталіся 58 абітурыентаў!
Абітурыенты-алімпіяднікі выбралі для паступлення 17 спецыяльнасцей: «Прыкладная матэматыка», «Матэматыка», «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання», «Біяхімія», «Біялогія», «Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія», «Экалогія», «Гісторыя», «Беларуская філалогія», «Пачатковая адукацыя», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», «Псіхалогія», «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя», «Рамана-германская філалогія (англійская)», «Сучасныя замежныя мовы», «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў», «Электраэнергетыка і электратэхніка», «Робататэхнічныя сістэмы», «Інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы», «Камп'ютарная фізіка», «Фізіка», «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў».
Залічаны па рашэнні прыёмнай камісіі ў лік студэнтаў 24 абітурыенты, якія сталі першымі першакурснікамі 2026 года!
Конкурс адбыўся па спецыяльнасцях «Сучасныя замежныя мовы», «Гісторыя», «Рамана-германская філалогія (англійская)», «Электраэнергетыка і электратэхніка», «Беларуская філалогія», «Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія», «Псіхалогія», «Біяхімія», «Прыкладная матэматыка», «Біяхімія», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя».
Усяго для абітурыентаў, якія паступаюць без уступных іспытаў як пераможцы ўніверсітэцкай алімпіяды, у 2026 годзе было выдзелена 28 месцаў для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту.
Даведачна: Універсітэцкая алімпіяда ГрДУ імя Янкі Купалы ўключыла ў сябе ў 2026 годзе профільныя алімпіяды па 7 навучальных прадметах: «Біялогія», «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», «Руская мова. Руская літаратура», «Беларуская мова. Беларуская літаратура», «Матэматыка», «Хімія» і «Англійская мова».
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 27 чэрвеня па 1 ліпеня адбываўся прыём дакументаў у пераможцаў універсітэцкай алімпіяды Купалаўскага ўніверсітэта.









