Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 24 Красавік 2024 12:04

Купалаўцы! Не прапусціце магчымасць стаць удзельнікам Летняй школы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці

ВОИСНацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь запрашае купалаўцаў узяць удзел у Летняй школе Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, якая пройдзе з 27 мая па 7 чэрвеня 2024 года ў Мінску.

Праграма Летняй школы САІУ прадугледжвае міждысцыплінарны і праблемна-арыентаваны падыход, у рамках якога выкарыстоўваюцца такія формы навучання, як лекцыі, сітуацыйныя гульні, групавыя абмеркаванні па пэўных тэмах, звязаных з інтэлектуальнай уласнасцю, дыскусійныя форумы і аналіз сітуацый з рэальнага жыцця. Запрошаныя эксперты асветляць пытанні: міжнародныя і рэгіянальныя патэнтныя сістэмы, таварныя знакі і Інтэрнэт, творчыя галіны і ІС, ліцэнзаванне аўтарскіх правоў, абарона правоў ІС, кіраванне і ацэнка ІС.

Для падачы заяўкі на ўдзел у Летняй школе САІУ неабходна зарэгістравацца на сайце Акадэміі САІУ па спасылцы.

Па выніках навучання ў Летняй школе САІУ ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат міжнароднага ўзору, які пацвярджае высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыяліста.

Папярэдні праект праграмы Летняй школы САІУ і даведачная інфармацыя прыкладаюцца.