Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Красавік 2024 11:05

Запрошаны прафесар: візіт выкладчыкаў з Санкт-Пецярбурга ў ГрДУ імя Янкі Купалы

photo 5238212221409024443 yЗ 8 па 11 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў візіт супрацоўнікаў Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі “Нацыянальны дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта» горада Санкт-Пецярбург. Гэта падзея стала часткай праграмы "Запрошаны прафесар", мэтай якой з'яўляецца абмен вопытам, ведамі і лепшымі практыкамі паміж навучальнымі ўстановамі.

На працягу чатырох дзён госці – ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі, прафесар кафедры сацыяльных тэхналогій і масавых камунікацый, доктар сацыялагічных навук, прафесар Святлана Расенка і дацэнт кафедры тэорыі і методыкі спартыўных гульняў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Вольга Нікалаева – прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах. У рамках візіту былі праведзены лекцыі, майстар-класы, практычныя заняткі, накіраваныя на абмен ведамі ў сферы фізічнай культуры, спорту і здароўя.

Прафесар Святлана Расенка для студэнтаў факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы прачытала лекцыі па метадалогіі і методыцы правядзення сацыялагічных даследаванняў у сферы фізічнай культуры і спорту. Дацэнт Вольга Нікалаева правяла лекцыі па тэорыі і методыцы спартыўнай трэніроўкі ў валейболе, а таксама праведзены майстар-клас правядзення трэніровачнага занятку па валейболе.

Гэты візіт стаў магчымасцю не толькі для акадэмічнага абмену, але і для наладжвання новых кантактаў, сяброўства і партнёрства паміж двума прэстыжнымі ўніверсітэтамі. Так, у час сустрэчы гасцей з прафесарска-выкладчыцкім складам ГрДУ імя Янкі Купалы былі абмеркаваны сучасныя праблемы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі, вышэйшай адукацыі па падрыхтоўцы кадраў у сферы фізічнай культуры і спорту.