Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 11 Красавік 2024 14:52

Сіла слова: у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе конкурс аратарскага майстэрства «Цыцэроній – 2024»

цицеронийТрадыцыйны рытарычны конкурс адбудзецца 25 красавіка. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, слухачы, курсанты, а таксама замежныя студэнты Купалаўскага ўніверсітэта.

Удзельнікаў аратарскага батла чакаюць тры конкурсныя іспыты. «Парад выступоўцаў» уключае ў сябе прадстаўленне дэвізу. Падчас «Выканальніцкага конкурсу» ўдзельнікі будуць выступаць з прамовай па тэме «Свет вачыма маладога чалавека». Для замежных студэнтаў прадстаўлена асобная тэма – ім трэба расказаць пра сваю краіну, яе норавы і звычаі. Канкурсантам таксама трэба будзе расказаць пра сябе ў рамках конкурсу «Візітная картка».

Выявіце свае навыкі аратарскага мастацтва, пакажыце сваю ўнікальнасць і крэатыўнасць у выступах. Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 19 красавіка 2024 г. па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 308 ці на адрас электроннай пошты csi@grsu.by.

Дарэчы, у 2023 годзе студэнты нашага ўніверсітэта сталі пераможцамі і прызёрамі на XXII Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства «Цыцэроній – 2023», які адбыўся на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь у Мінску.

З палажэннем можна пазнаёміцца па спасылцы.