На чэмпіянаце ваенных факультэтаў і інстытута ў грамадзянскіх установах вышэйшай адукацыі па стральбе са штатнай зброі, каманда купалаўцаў праявіла высокі ўзровень падрыхтоўкі і майстэрства. Гэта заслужанае прызнанне працы сапраўдных прафесіяналаў, якія прадэманстравалі выдатныя навыкі ў стральбе.
У асабістым першынстве месцы размеркаваліся наступным чынам: падпалкоўнік Ігар Тоўкач - I месца ў практыкаванні АК-3; лейтэнант Яўгенія Радзевіч - III месца ў практыкаванні АК-3; курсант Кацярына Усенка - I месца ў практыкаванні ПМ-3; курсант Дар'я Брэўка - II месца ў практыкаванні ПМ-3.
Віншуем пераможцаў!