Работы прымаюцца па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага беларуска-мангольскага супрацоўніцтва: сельская гаспадарка, сельскагаспадарчая і лесаапрацоўчая тэхніка і абсталяванне, інтэнсіўная жывёлагадоўля, лесааднаўленне і селекцыя, раслінаводства, гісторыя і археалогія.
Кансультацыі па афармленні заяўкі да 9 красавіка 2024 года прадастаўляе вядучы спецыяліст аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння навуковай і інавацыйнай дзейнасці НДЧ Алена Дзянісік, (Ажэшка 22, каб. 402), тэл. +375 152 73-19-68.
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна даведацца ТУТ.