Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 04 Красавік 2024 13:00

Педагагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у адукацыйных майстар-класах прафесара з Расійскай Федэрацыі

photo 5222163045315369246 xЗ 4 па 9 красавіка ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» кафедра прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта прымае Руслана Грыгор'ева, доктара эканамічных навук, намесніка дырэктара НДІ праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця Прыватнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Казанскі інавацыйны ўніверсітэт імя В .Г. Цімірасава».

У рамках адукацыйнага курса «Асновы навуковага даследавання» Руслан Аркадзьевіч правядзе адкрытыя лекцыі і практычныя заняткі, майстар-класы і семінары.

Далучыцца і праслухаць лекцыі запрошанага прафесара могуць студэнты ўсіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы на адрас: вуліца Захарава, 32.

У пятніцу, 5 красавіка, купалаўцы змогуць праслухаць адукацыйныя лекцыі ў аўдыторыі нумар 28, з 8.30 да 13.05. Руслан Аркадзьевіч падзеліцца каштоўным вопытам метадалагічнай культуры даследавання, а таксама адкажа на ўсе пытанні, якія цікавяць аўдыторыю.

У панядзелак, 8 красавіка, у аўдыторыі нумар 29, з 8.30 да 13.05, спікер правядзе лекцыйныя і практычныя заняткі ў рамках курса. Завершыцца цыкл мерапрыемстваў рэфлексіяй.

Запрашаюцца ўсе ахвочыя!