Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 04 Сакавік 2024 16:33

Падарожжа ў свет юнацтва і таленту: купалаўцы на Сусветным фестывалі моладзі

photo 2024 03 04 16 38 391 сакавіка ў Сочы стартавала найбуйнейшая міжнародная падзея года - Сусветны фестываль моладзі. Дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта стала часткай яркага івента.

Фестываль - крыніца культурнага абмену, творчасці і натхнення. Купалаўцы ўступілі ў гэтую яркую атмасферу культурнага ўзбагачэння і абмену досведам.

– Як удзельнік я не магу не падзяліцца сваімі ўражаннямі. Гэта будзе сапраўды незабыўнае падарожжа ў свет культуры, творчасці і натхнення. Убачыць столькі таленавітых людзей з усяго свету, абменьвацца ідэямі і вопытам, насычаць свой розум новымі ведамі - гэта нешта чароўнае, – расказаў студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Арцём Булгакаў.

– Для мяне фестываль – гэта не толькі магчымасць прадэманстраваць нашы навуковыя дасягненні, але і ўбачыць, як розныя культуры пераплятаюцца, ствараючы дзіўную мазаіку таленту і крэатыўнасці. Быць часткай дэлегацыі Купалаўскага ўніверсітэта не толькі ганарова, але і натхняльна, – падзялілася студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Карпінчык.

На тэрыторыі Алімпійскага парка, размешчанага на федэральнай тэрыторыі «Сірыус», збяруцца 20 тысяч удзельнікаў з больш чым 150 краін свету. Маладыя людзі прадстаўляюць розныя кантыненты, нацыянальнасці, рэлігіі і культуры. Але ўсе яны аб'яднаюцца для таго, каб падумаць, якім чынам можна праявіць сябе з лепшага боку, каб дастойна жыць, вучыцца і працаваць у шматпалярным свеце.

На Сусветным фестывалі моладзі беларуская дэлегацыя адна з самых шматлікіх – амаль 650 чалавек. І ўсё – актыўныя, крэактыўныя і мэтанакіраваныя маладыя людзі, гатовыя маляўніча прадставіць досвед моладзі Беларусі.

Дарэчы, пры фарміраванні дэлегацыі ўлічваўся галоўны прынцып: беларускую моладзь павінны прадставіць маладыя людзі, якія з'яўляюцца лідэрамі ў сваёй сферы, дабіліся вышынь на прафесійнай ніве і зарэкамендавалі сябе як асобы, якія могуць павесці за сабой іншых.

На працягу сямі фестывальных дзён будуць праходзіць насычаныя адукацыйныя, культурныя, навуковыя і спартыўныя мерапрыемствы. Госці Фестывалю змогуць прыняць удзел у займальных майстар-класах, дыскусіях, панэльных сесіях і трэніроўках, убачыць выступленні лепшых творчых калектываў, а вечарамі выдатна правесці час на канцэртах і ток-шоу разам з вядомымі артыстамі і іншымі ўдзельнікамі ВФМ-2024.