Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 22 Люты 2024 10:55

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў майстар-клас па саломапляценні

0354На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ў рамках святкавання 84-годдзя з дня заснавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў майстар-клас па саломапляценні для студэнтаў ад загадчыцы Бераставіцкага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Тамары Мікалаеўны Касьян.

Перад майстар-класам Тамара Касьян падкрэсліла, што саломапляценне з'яўляецца традыцыйным беларускім рамяством, уключаным у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Студэнты факультэта азнаёміліся з выставай сувеніраў, прадметаў дэкору, мастацкіх вырабаў з саломы, падрыхтаваных рукамі майстра. З вялікай цікавасцю ў мерапрыемстве прынялі ўдзел замежныя студэнты з Туркменістана, у якіх была ўнікальная магчымасць акунуцца ў свет беларускай традыцыйнай культуры.

Усе ўдзельнікі майстар-класа ўласнаручна вырабілі з саломы свае вырабы - птушачак як прадвеснікаў надыходзячай вясны. Майстар-клас па саломапляценні пакінуў шмат уражанняў і эмоцый ва ўдзельнікаў мерапрыемства.