Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 30 Студзень 2024 15:03

Вучэнне - святло: у ГрДУ імя Янкі Купалы стартавала Школа юнага сацыёлага - 2024

0173Першае пасяджэнне прафарыентацыйнага праекта прайшло ў сярэдняй школе нумар 41 горада Гродна імя А.М. Кузняцова.

Школа юнага сацыёлага - гэта цыкл заняткаў па сацыялогіі для старшакласнікаў, якія ахопліваюць як раздзелы школьнай праграмы па грамадазнаўству, так і выходзяць далёка за яе межы.

Першы занятак для юных сацыёлагаў "Адукацыя як сацыяльны інстытут" правяла дацэнт кафедры паліталогіі і сацыялогіі Ганна Касяноўская. На прыкладзе ўладкавання і асаблівасцей арганізацыі навуковага, адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дасягненняў студэнтаў-купалаўцаў, Ганна Станіславаўна прадэманстравала перавагі атрымання вышэйшай адукацыі ў ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Будучыя абітурыенты пазнаёміліся са спецыяльнасцямі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, даведаліся пра навуковыя і творчыя дасягненні студэнтаў спецыяльнасці "Сацыялогія".

Напрыканцы сустрэчы рабяты задалі лектару хвалюючыя іх пытанні, атрымалі парады па выбудоўванні асабістай траекторыі прафесійнага развіцця, даведаліся пра творчыя і навуковыя мерапрыемствы для абітурыентаў, якія праводзяцца на кафедры паліталогіі і сацыялогіі ў 2024 годзе.

Падрабязную інфармацыю аб занятках у Школе юнага сацыёлага, аб спецыяльнасці "Сацыялогія" абітурыенты могуць атрымаць на кафедры паліталогіі і сацыялогіі па тэлефоне: (80152 62-68-19), а таксама ў Instagram-акаўнце кафедры: @socio_grsu.