Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 11 Студзень 2024 15:05

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае ў "Школу юнага філолага"

photo 5258221713831875699 xКафедра рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел навучэнцаў 11 класаў у працы "Школы юнага філолага" па нямецкай мове ў дыстанцыйным фармаце. Школа юнага філолага пачынае сваю працу 20 студзеня 2024 года і ўключае 9 заняткаў.

Школа юнага філолага адкрывае шырокія магчымасці сваім слухачам. Навучанне ў школе дасць магчымасць падрыхтавацца да ЦТ, што заўсёды актуальна. Акрамя таго, слухачы могуць атрымаць бясплатную індывідуальную кансультацыю па асноўных граматычных тэмах, ды і ў цэлым удасканаліць свае моўныя навыкі і ўменні. У гэтым хлопчыкам і дзяўчынкам дапамогуць вопытныя педагогі, якія ўжо на працягу многіх гадоў займаюцца вывучэннем і выкладаннем нямецкай мовы.

Для таго, каб далучыцца да займальнага падарожжа ў свет нямецкай мовы, адпраўляйце прозвішча, імя школы і нумар тэлефона на электронны адрас Elsterchen1@mail.ru до15 января.

Кантактная асоба: старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі Наталля Андрэйчык, тэл.: +375(29) 7857871

Больш падрабязна з раскладам заняткаў можна азнаёміцца ТУТ.