У конкурсе на ўручэнне прэміі прынялі ўдзел педагагічныя работнікі і творчыя калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама ўстаноў дашкольнай адукацыі Гродзенскай вобласці, усяго 28 прэтэндэнтаў. У гэтым годзе прэмія была ўручана ўжо ў трэці раз.
У намінацыі «Лепшая інавацыйная распрацоўка года» былі адзначаны калектыў Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы і Жанна Барэль, выкладчык рускай мовы і літаратуры Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
Усяго лаўрэатамі прэміі імя Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) сталі прадстаўнікі 14 устаноў адукацыі. Разам з дыпломамі і грашовай узнагародай у падарунак яны атрымалі партрэт першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і кнігу яго слоў «Сімфонія сэрца».