Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 26 Кастрычнік 2023 14:39

Студыя юнага журналіста «Медыя-STARt» запрашае школьнікаў на вочныя майстар-класы

photo 5318951838432742620 xНа кафедры журналістыкі 28 кастрычніка ў фармаце афлайн пройдуць заняткі ў студыі юнага журналіста «Медыя-SТАRt». У студыю запрашаюцца навучэнцы 9-11 класаў школ, ліцэяў, гімназій, каледжаў, якія праяўляюць цікавасць да журналістыкі.

Слухачы маюць магчымасць пазнаёміцца з асновамі журналістыкі і атрымаць досвед практычнай дзейнасці ў прафесійным асяроддзі. Спікерамі студыі становяцца журналісты-практыкі, якія дзеляцца сакрэтамі свайго майстэрства.

У гэтую суботу перад хлопцамі выступяць Вольга Пранкевіч, рэдактар, карэспандэнт, аўтар праграмы «Крыміналу.NET» Тэлерадыёвяшчальнага канала «Гродна. Плюс», а таксама Карына Місцюк і Іван Стэфановіч, вядучыя маладзёжнага ток-шоу «Ёсць Толк» Тэлерадыёкампаніі «Беларусь 4. Гродна».

У рамках навучання ў школьнікаў ёсць магчымасць узяць інтэрв'ю, паспрабаваць сябе ў ролі фотарэпарцёра, даведацца пра сакрэты інтэрнет-журналістыкі. Акрамя таго, рабятам дапамогуць падрыхтавацца да ўступных іспытаў (сачыненне, сумоўе), правядуць індывідуальныя кансультацыі па іспытах.

Заняткі вядуць выкладчыкі і студэнты спецыяльнасцей «Журналістыка». Формы заняткаў у студыі «Медыя-STARt» – дзве суботы запар заняткі праходзяць у анлайн фармаце на платформе ZOOM, а трэцяя субота – гэта вочныя майстар-класы ў сценах універсітэта.

У гэтую суботу 28 кастрычніка а 10:00 усе жадаючае могуць далучыцца да афлайн па адрасе г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 101. Папярэдні запіс па тэлефоне +375295845584, +375445844584 (Вайбер, Тэлеграм). Шукайце нас у сацыяльных сетках: Instagram: @kafedra.journ.

Арганізатарамі студыі юнага журналіста «Медыя-STARt» выступае кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і УНВА «Студэнцкі медыяцэнтр».