Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 07 Жнівень 2023 09:03

Навуковай бібліятэцы перадалі ў падарунак літаратуру ад РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»»

главнаяКнігі былі выдадзены пры фінансавай падтрымцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі перадачы літаратуры кітаязнаўчай накіраванасці прынялі дырэктар-галоўны рэдактар РВУ "Выдавецкі дом» Звязда" Аляксандр Карлюкевіч і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

Усе перададзеныя кнігі звязаныя з кітаістыкай і належаць пяру беларускіх аўтараў. Выданні надрукаваныя ў РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Як распавёў Аляксандр Карлюкевіч, кнігі ў калекцыі маюць самую розную тэматычную накіраванасць, кожны зможа знайсці сабе літаратуру па душы.

– У Купалаўскім універсітэце актыўна вывучаюць кітайскую мову і культуру гэтай каларытнай краіны. Таму не было сумненняў у тым, каб перадаць кнігі навуковай бібліятэцы гэтай ВНУ. Тут моцныя традыцыі кітаязнаўства, а таксама навучаюцца студэнты з Паднябеснай, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

Як падкрэсліў дырэктар навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Грынько, падораныя выданні зоймуць годнае месца ў калекцыі бібліятэкі і, вядома, паслужаць выдатным падмуркам для навучання студэнтаў. Дарэчы, на дадзены момант фонд Купалаўскай бібліятэкі самы вялікі ў вобласці - больш за 670 000 экзэмпляраў.

Перадача кніг прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. А сведкамі ўрачыстага моманту сталі слухачы Летняй школы беларускай школы беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы».