Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 31 Ліпень 2023 13:41

Купалаўцам назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (АБНОЎЛЕНА)

photo 2023 07 31 13 34 21На заахвочванне адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама педагогаў, якія іх падрыхтавалі, накіравана больш як Br370 тыс. са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне савета фонду зацверджана распараджэннем Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

За асаблівыя поспехі ў вучобе, навукова-даследчай і творчай дзейнасці 187 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі прызначана Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сярод стыпендыятаў студэнт 4 курса Фізіка-тэхнічнага факультэта Уладзіслаў Грэмчук, студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Карына Ташматава, студэнт 3 курса педагагічнага факультэта Мікіта Хмяльніцкі, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Мілана Шаргаева, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дар'я Якусевіч.

Заахвочваннямі фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны 52 пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд, 32 педагагічныя і навуковыя работнікі. Так, гранд-прэміі з уручэннем нагруднага знака «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы тутэйшых навучэнцаў i студэнтаў» прысуджаны магістранту факультэта эканомікі і кіравання Мікалаю Зданчуку, выпускніку Купалаўскага ўніверсітэта Мікалаю Ігнаценку, магістранту факультэта эканомікі і кіравання Уладзілену Лакцевічу.

Сярод лаўрэатаў вельмі таленавітыя хлопцы. Так, Мікалай Зданчук актыўна займаецца навукай. У складзе каманды ГрДУ імя Янкі Купалы прымаў актыўны ўдзел у алімпіядах па спартыўным праграмаванні. Малады чалавек прызёр ACM-ICPC The 2022 Belarus and Baltics Regional Contest, ACM-ICPC The 2022 Northern Eurasia Finals. Прымаў удзел у міжнародных адкрытых зборах па спартыўным праграмаванні «Moscow Pre-Finals Workshop».

Уладзілен Лакцевіч таксама актыўна цікавіцца навукай і гэта ўжо трэцяя прэмія з уручэннем нагруднага знака лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Акрамя таго, купалавец мае падзяку старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за значныя дасягненні ў вучобе, актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці. Малады чалавек з'яўляецца прызёрам мноства конкурсаў і алімпіяд: Northern Eurasia Finals, Belarus and Baltics Regional Contest, асабістая Алімпіяда ФПМІ БДУ па праграмаванні, Andersen Programming Contest, Код свету – 2023, пераможцам каманднага першынства ФПМІ БДУ па праграмаванні – 2022.

Мікалай Ігнаценка мае 13 апублікаваных навуковых прац. Па выніках спаборніцтваў ўзнагароджваўся дыпломамі і граматамі рознага ўзроўню. Купалавец прызёр ICPC Western Subregional Contest of Northern Eurasia, ICPC Belarus and Baltics Regional Contest, ICPC Northern Eurasia Finals, адкрытай каманднай алімпіяды БДУ па праграмаванні, адкрытага каманднага першынства факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ па праграмаванні. Мікалай уладальнік дыплома першай ступені асабістай алімпіяды па праграмаванні Andersen Cup, з'яўляецца пераможцам першага ў Гродне студэнцкага хакатона-Brainhack, неаднаразовы лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

На бягучы момант усе Лаўрэаты працуюць у аддзеле штучнага інтэлекту і машыннага навучання ТАА «Азаці».

Прыняцце распараджэння кіраўніка дзяржавы накіравана на выяўленне і падтрымку найбольш матываваных і адораных студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей і паспяховай вучобы.