Фінальны этап алімпіяды пачаўся 27 чэрвеня 2023 года турнірам праграмістаў. Удзельнікам было прапанавана 15 задач, для вырашэння якіх былі неабходныя веды алгарытмаў шыфравання, статыстычных уласцівасцей шыфраў, навыкі работы з бітавымі паслядоўнасцямі і фарматамі даных.
Усяго ў спаборніцтвах фінальнага тура выступілі прадстаўнікі 101 каманды - 58 каманд у турніры па кібербяспецы (CTF) і 43 каманды ў турніры праграмістаў (iRunner).
Алімпіяда праводзілася з выкарыстаннем платформы CTFd камп'ютарнай супольнасці Універсітэта Токіа і платформы iRunner, распрацаванай у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Заданні для алімпіяды падрыхтавалі неаднаразовыя пераможцы, студэнты спецыяльнасці "Кампутарная бяспека" Купалаўскага ўніверсітэта.
У гэтым годзе ўпершыню былі прапанаваны задачы, звязаныя з выкарыстаннем робата пыласоса, як прыклад бытавога штучнага інтэлекту: пабудова аптымальных планаў уборкі памяшкання, праца з каардынатамі аб'ектаў, выяўленых у пакоі Lidar'ом пыласоса, вызначэнне шляху руху робата пры сутыкненні з невядомай сцяной і іншае.
Фінальны тур алімпіяды прайшоў у дыстанцыйнай форме на праграмна-тэхнічнай базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У заключных спаборніцтвах удзельнічалі студэнты чатырох ВНУ Беларусі, члены нацыянальнай кіберсупольнасці "Bulba Hackers", госці з блізкага замежжа, нашы выпускнікі і школьнікі горада Гродна.
Пераможцамі турніру сталі:
1 месца - каманда "LiDReSaR", Ягор Шышкін, супрацоўнік кампаніі ТАА "ЯндэксБел", выпускнік кафедры камп'ютарнай бяспекі.
2 месца - каманда "Code Crusaders", Арцём Шведка, Аляксей Карлюк, Арцём Фамянкоў, Мікіта Пранкевіч, студэнты другога курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
2 месца - каманда "Hcr Team", Павел Коўш, студэнт другога курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага універсітэта.
3 месца - каманда "Dire", Ягор Далматаў, Максім Будрэвіч, Назар Бялюцій, Іван Скрыпінскі, студэнты другога курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
3 месца - каманда "Слава КПСС", Павел Цыркуновіч, Артур Касмоўскі, Аляксандр Сяргей, Аляксей Калач, студэнты трэцяга курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага універсітэта.
- Выказваю вялікую падзяку кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі за прадстаўленую магчымасць прыняць удзел у спаборніцтвах па абароне інфармацыі. З таго часу, як я апошні раз удзельнічаў у падобных спаборніцтвах, заданні моцна змяніліся і гэта выдатна. Усё было супер цікава, вялікі дзякуй арганізатарам, - падзяліўся Ягор Шышкін, удзельнік турніру, прадстаўнік кампаніі «Яндэкс».
Спаборніцтвы па Кібербяспецы і Абароне Інфармацыі прайшлі 28-29 чэрвеня ў фармаце CTF (Capture the Flag) на платформе CTFd і сабралі 211 удзельнікаў, аб'яднаных у 89 каманд. Удзельнікам было прапанавана 65 задач на 2 дні спаборніцтваў.
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - каманда "Armenian cognac of Japanese bottling", Яраслаў Драчоў, Аляксей Лялевіч, Дзмітрый Кулікоў, студэнты чацвёртага курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
2 месца - каманда "Слава КПСС", Павел Цыркуновіч, Артур Касмоўскі, Аляксандр Сяргей, Аляксей Калач, студэнты трэцяга курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага універсітэта.
2 месца – каманда “afterdark”, Мікіта Лаўрыновіч, Кірыл Емжын, Уладзімір Пархоменка, студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
3 месца - каманда «VAIS», Ягор Шыцік, Анастасія Багачова, Ілля Салей, Вікторыя Кашлей, студэнты трэцяга курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.