Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 30 Сакавік 2023 10:38

Старшыня прафсаюзнай арганізацыі Купалаўскага ўніверсітэта быў адзначаны нагрудным знакам «За адданасць галіноваму Прафсаюзу»

photo 2023 03 29 11 52 29Нагрудны знак "За адданасць галіноваму Прафсаюзу" атрымаў старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Кергет у рамках работы VI Пленума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

На сустрэчы былі разгледжаны пытанні аб ходзе рэалізацыі праграмы дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і праграмы дзейнасці Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на 2020-2025 гады.

У парадку дня былі змены ў складзе Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама змены ў складзе Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, замена прадстаўнікоў Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў складзе Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

 

 

photo 2023 03 28 15 06 50