Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 01 Люты 2023 09:07

Купалаўцы прайшлі навучанне на базе цэнтра кампетэнцый філіяла РІПА "Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе"

IMG 20230130 092323 054Студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэя Самародава прайшлі 5-дзённае навучанне на базе сертыфікаванага навучальнага цэнтра Festo (FACT) па тэхналогіях «Індустрыі 4.0» і мехатроніцы цэнтра кампетэнцый філіяла РІПА «Калледж» .

Усе студэнты паспяхова справіліся з навучальнай праграмай. Былі выкананы лабараторныя і практычныя работы па дысцыплінах "Механіка прамысловых робатаў" і "Мовы і сістэмы праграмавання прамысловых робатаў". У склад лабараторнага абсталявання цэнтра ўваходзілі рабатызаваных ячэйкі на аснове прамысловых маніпулятараў "KUKA" і "Mitsubishi".

Як расказаў загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэй Герман, выязная форма правядзення лабараторных заняткаў на базе цэнтраў кампетэнцый будзе распаўсюджана і на іншыя спецыяльныя дысцыпліны, якія чытаюцца на кафедры электратэхнікі і электронікі. Чарговая паездка ў Цэнтр кампетэнцый плануецца сёлета ў красавіку.