Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 11 Студзень 2023 14:48

Купалаўцы працягваюць прымаць удзел у дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"

0401Напярэдадні Калядаў, 6 студзеня, валанцёры факультэта гісторыі камунікацыі і турызму наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак у Гродне. Гэта не першая акцыя, арганізаваная валанцёрамі факультэцкага атрада "BENEФіКТ". Амаль два тыдні студэнты і выкладчыкі факультэта збіралі цацкі, рэчы і салодкія падарункі для рабят, якія асабліва маюць у гэтым патрэбу.

Студэнты-валанцёры зладзілі для выхаванцаў зімовую казку! Арганізавалі вясёлыя конкурсы, вадзілі карагоды ля ёлкі.

Дзеці спявалі, танчылі, расказвалі вершы. Канешне, дзеці атрымалі навагоднія падарункі.

Але самае галоўнае - гэтыя жывыя зносіны і атмасфера свята.

Некаторыя з выхаванцаў так пасябравалі з валанцёрамі, што ніяк не хацелі развітвацца.