Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 31 Кастрычнік 2022 11:53

Купалаўцы атрымалі высокую ўзнагароду на конкурсе "Маладыя крэатары"

photo 2022 10 31 11 48 09 2У фінале конкурсу "Маладыя крэатары" студэнты-купалаўцы занялі 3 месца і сталі ўладальнікамі спецыяльнай намінацыі "Голас крэатыву", а таксама ўвайшлі ў рэйтынг "Young Creators" Асацыяцыі камунікацыйных і маркетынгавых агенцтваў Беларусі.

Фінал конкурсу адбыўся 25-26 кастрычніка ў Minsk Marriott Hotel. У фінал выйшлі студэнткі 4 курса факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Валерыя Раманчук, Вераніка Саковіч і Анастасія Ціўнчык.

Для ўдзелу былі заяўлены 60 праектаў, у фінал прайшлі толькі 11, сярод якіх і распрацаваны студэнткамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму праект "РазМова". Яго галоўная ідэя - стварыць размоўны клуб як пляцоўку для вывучэння і практыкі беларускай мовы, абмену вопытам, ведамі паміж людзьмі розных узростаў, прафесій і сацыяльных статусаў.

Праекты ацэньвала кампетэнтнае журы, якое складаецца з дырэктараў камунікацыйных, брэндынгавых і рэкламных агенцтваў.

Конкурс праходзіў у рамках Фестывалю маркетынгу і рэкламы Лама. Галоўны партнёр - МТБанк. Як удзельнік Глабальнага Дагавора ААН у Беларусі ён прапанаваў маладым крэатарам вырашыць брыф на сацыяльна значную тэму і ўнесці свой уклад у прыцягненне грамадства да дасягнення лепшай і ўстойлівай будучыні для ўсіх.

Усе ўдзельнікі адкрытай абароны праектаў былі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы - падарункамі ад спонсара і грашовымі прызамі.