View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Аўторак, 06 Чэрвень 2023 08:43

Купалаўцы ў паўфінале студэнцкага кіберспартыўнага турніру па Dota 2

photo 2023 06 05 06 14 44У Беларусі прайшоў студэнцкі кіберспартыўны турнір - "Universus", арганізатарамі якога з'яўляюцца Беларуская асацыяцыя камп'ютарнага спорту, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кампанія А1 і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту.

Каманда "Купалаўцы" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выйшла ў фінал рэспубліканскага студэнцкага турніру "Universus" сярод каманд устаноў вышэйшай адукацыі па камп'ютарным спорце, дысцыпліна Dota 2. Пасля няпростых пяці адборачных гульняў наша каманда заняла 4 месца, саступіўшы камандам БНТУ, БДУ і ПДУ імя Ефрасінні Полацкай.

У складзе каманды гулялі студэнты 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мікіта Семянчук, Артур Насура і Хоха Аляксандр, Радзіён Маёраў, студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта, Арсень Таркоўскі, студэнт 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі, Цімафей Адаменя, студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.