View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Аўторак, 19 Студзень 2016 08:30

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца ХХ Міжнародны навукова-метадычны семінар «Перспектыўныя напрамкі інавацыйнага развіцця будаўніцтва і падрыхтоўкі інжынерных кадраў»

Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 17-19 лютага 2016 года адбудзецца ХХ Міжнародны навукова-метадычны семінар «Перспектыўныя напрамкі інавацыйнага развіцця будаўніцтва і падрыхтоўкі інжынерных кадраў».

            Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных секцый:
            - «Новыя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, сучасныя метады разліку»;
            - «Будаўнічыя матэрыялы і тэхналогіі»;
            - «Пытанні архітэктуры і праектавання эфектыўных будынкаў»;
            - «Удасканаленне падрыхтоўкі інжынерных кадраў для будаўнічай галіны».

Для ўдзелу ў міжнародным семінары неабходна:

- Аформіць артыкул і анкету ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі;

- Выслаць да 19 студзеня 2016 года ўключна на электронную пошту isf.grsu@mail.ru наступныя матэрыялы:

а) артыкул, аформленую ў адпаведнасці з патрабаваннямі і ўзорам;

б) анкету, аформленую па ўзоры;

в) адсканіраваную (сфатаграфаваную) квітанцыю.

Падрабязнасці правядзення канферэнцыі гл. у дадатку.

 

Кантакты

Адрас: 230023 г. Гродна, Ажэшкі, 22 (інжынерна-будаўнічы факультэт)

E-mail: isf.grsu@mail.ru

Web: http://fbt.grsu.by

Тэл.: 8 (0152) 41-70-91, +375 (44) 737-70-07 (сакратар арганізацыйнага камітэта Наталля Пятроўна Дудко)

8 (0152) 41-04-70, +375 (29) 717-53-75 (старшыня арганізацыйнага камітэта Ала Рычардаўна Волік)

 

12851 3

Чытаць 2279 разоў Апошняя змена Серада, 13 Студзень 2016 14:57