Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Люты 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў і магістрантаў на навучанне і стажыроўкі ў кітайскія ВНУ

У рамках пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў і магістрантаў на навучанне і стажыроўкі ў кітайскія ВНУ.

Прымаючы бок дае бясплатнае навучанне, пражыванне і стыпендыю.

Са спісам кітайскіх устаноў вышэйшай адукацыі можна азнаёміцца на сайтах www.csc.edu.cn/laihua, www.campuschina.org.

З поўным пералікам прыярытэтных напрамкаў прафесійнай падрыхтоўкі беларускіх студэнтаў, аспірантаў, якія накіроўваюцца ў Кітай, можна азнаёміцца ў дадатку.

Па ўсіх пытаннях звяртацца ў Вучэбна-метадычнае ўпраўленне ГрДУ імя Янкі Купалы.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 303а

Тэл.: 73-19-40, 73-19-41