View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Серада, 20 Сакавік 2024 09:43

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у Рэспубліканскім маладзёжным конкурсе аналітычных даследаванняў

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

photo 5458834542396823026 xПраект Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ГА "БРСМ". Падаць заяўку можна да 10 красавіка.

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў з'яўляецца "фабрыкай думкі", заснаванай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 года ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі.

Конкурс аналітычных праектаў - унікальная магчымасць далучыцца да працы новага моладзевага аналітычнага руху БІСД.

Калі вам ад 18 да 35 гадоў, вы вучыцеся ці працуеце ва ўстанове вышэйшай адукацыі, цікавіцеся навуковай, аналітычнай і экспертнай дзейнасцю - рэгіструйцеся і дасылайце свае аналітычныя праекты.

Лепшыя ўдзельнікі і праектныя каманды будуць запрошаны да работы маладзёжных аналітычных клубаў пры аддзяленнях БІСД, атрымаюць магчымасць удзельнічаць у адукацыйных і экспертных мерапрыемствах інстытута.

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца тут.

Чытаць 300 разоў Апошняя змена Серада, 20 Сакавік 2024 11:05