Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 30 чэрвеня 2018 года завяршыўся дыстанцыйны міжнародны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты», прысвечаны распрацоўцы сеткавых праектаў на 2018-2019 навучальны год.
Перадача сцяга адбылася на Чэмпіянаце Еўропы 2018 года (г. Вяліка Тырнава, Рэспубліка Балгарыя).
Мерапрыемства прымеркавана да 136-годдзя з дня нараджэння славутага класіка, імя якога носіць універсітэт.
Дыплом доктара навук дацэнту кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Тадэвушу Кручкоўскаму ўручыў старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гучок 6 ліпеня падчас сустрэчы з навукоўцамі, якім прысуджаны вучоныя ступені доктара навук і прысвоены вучоныя званні прафесара.
У рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці ERASMUS+ старшы выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання Анастасія Чыгрына і старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Ганна Змітрукевіч прайшлі стажыроўку ва Універсітэце сельскагаспадарчых навук і ветэрынарнай медыцыны ў г. Клуж-Напока (Румынія).
Імя вядомага беларускага паэта было прысвоена Гродзенскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту 18 ліпеня 1957 года загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Нагодай для гэтага стала 75 гадавіна з дня нараджэння Янкі Купалы. Акрамя таго, гэта было сімвалам прызнання ўнёску інстытута ў развіццё вышэйшай адукацыі, дасягненняў шматлікіх кафедр інстытута ў галіне навуковага беларусазнаўства, папулярызацыі айчыннай культуры, высокай ацэнкі ўзроўню яго педагагічнага калектыву. На вечарыне, прысвечанай гэтай падзеі, прысутнічала жонка паэта – Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Падчас вечарыны драматычны гурток інстытута паказаў спектакль паводле п’есы Я. Купалы “Паўлінка”. Праз восем год перад будынкам галоўнага корпуса быў усталяваны помнік беларускаму песняру, аўтарам якога з’яўляецца гродзенскі скульптар В. Даненкоў.
Лаўрэатам V Міжнароднага конкурсу навуковых прац імя Л.С. Таля - 2018 стала магістрант юрыдычнага факультэта Аксана Сяргей з навуковай працай «Медыятыўныя спосабы абароны працоўных правоў працаўнікоў».
Падзяку рэктару ўніверсітэта Ірыне Кітурка і калектыву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы аб'яўлена за аказаную дапамогу ў арганізацыі правядзення заключных мерапрыемстваў XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Сустрэча кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Нацыянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта адбылася 5 ліпеня ў купалаўскім універсітэце.
Восем выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта паспяхова асвоілі праграму першага этапу курсаў кітайскай мовы.
Рабочая група праекта Erasmus + Physics ад кафедры агульнай фізікі купалаўскага ўніверсітэта прыняла ўдзел у 9-м працоўным семінары ў Цэнтры Даследаванні і Інавацый Кіпрскага ўніверсітэта.
На міжнародных спаборніцтвах XIV HoppParádé ў Секешфехервары (Венгрыя) беларуская скакуха з шастом - студэнтка факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Жук пабіла свой жа нядаўна ўсталяваны рэкорд Беларусі.
Прыняць удзел у конкурсе стартап-праектаў «ИнноСтарт» могуць студэнты, магістранты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Узнагароджанне прайшло падчас пасяджэння Савета ўніверсітэта.
Курсы, арганізатарамі якіх стала кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян, праходзяць у купалаўскім універсітэце ў трэці раз.