View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

DSC 4438У перыяд з 22 верасня па 25 верасня 2015 года на юрыдычным факультэце ў межах праграмы «Запрошаны прафесар» заняткі праводзіла доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры грамадзянскага працэсу МДУ імя М.В. Ламаносава Алена Аляксандраўна Барысава.

4У Гродна з 22 па 25 верасня 2015 года прайшоў 16-ы Міжнародны семінар NTDCS-15 («Нана-дызайн, Тэхналогіі, Камп'ютарнае мадэляванне».

11996 1Аб'яўлены конкурс на падачу заявак па праграме «Эрасмус+ Крэдытная мабільнасць» ва ўніверсітэт Шауляя (Літва) http://www.su.lt; універсітэт Ясы (Румынія) http://www.uaic.ro.

11996 1Аб'яўлены конкурс на падачу заявак па праграме «Эрасмус + Крэдытная мабільнасць» ва ўніверсітэт Шауляя (Літва) ttp://www.su.lt; універсітэт Яссы (Румынія) http://www.uaic.ro.

p124 верасня 2015 года студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта Самойла Максім (СДП-ПГС-133), Ходзька Ілона (СДП-ПГС-132), Емяльянаў Уладзіслаў (СДП-ПГС-133), студэнты групы СДС-ПГС-153 разам з куратарам Ларысай Анатолеўнай Чаркас наведалі прытулак для бяздомных жывёл «Адданае сэрца».

DSCF7247Святкаванне Дня турызму ў каледжы даўно стала добрай традыцыяй. Навучэнцы групы «3Т» аддзялення «Турызм і гасціннасць» сустрэлі сваіх калег і выкладчыкаў  усмешкамі, бадзёрай музыкай і добрымі пажаданнямі.

11985 4З 21 па 26 верасня 2015 года ў г. Тамбове (Расія) прайшла XIV спартакіяда Саюзнай дзяржавы. На працягу чатырох дзён студэнты з 16 універсітэтаў Беларусі і Расіі змагаліся ў такіх відах спорту як валейбол, міні-футбол і настольны тэніс.

11963 4Дзве моладзевыя каманды прапанавалі свае рашэнні па добраўпарадкаванні горада і адказвалі на актуальныя пытанні экспертнай аўдыторыі на першых гарадскіх дэбатах у пятніцу, 25 верасня 2015 года, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Тэма дэбатаў ВЫБИРАЙ.by была актуальнай: «Я зраблю свой горад горадам мары!».

11957 3Гастрольнае турнэ сімфанічнага аркестра «Моладзь Акадэміі музыкі - моладзі Беларусі» прайшло ў абласных цэнтрах рэспублікі з 22 па 26 верасня. 22 верасня маладыя музыканты выступілі на віцебскай сцэне, 23 верасня - у Магілёве, у Гомелі артыстаў чакалі 24 верасня, а 25 чысла яны выступілі ў Брэсце. Сустрэча ў Гродне з купалаўцамі ў канцэртнай зале корпуса ўніверсітэта па вул. Леніна, 32 адбылася ўчора, 26 верасня.

11956 625 верасня 2015 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося пасяджэнне антыкарупцыйнай камісіі. 

11954 6Семінар прайшоў 21-23 верасня 2015 года ў Мінску з удзелам экспертаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.

11934 2 copyЗ 14 верасня па 17 верасня 2015 г. у г. Манчэстэр (Вялікабрытанія) прайшло завяршальнае рабочае пасяджэнне партнёраў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі TEMPUS-праекта «Рэфармаванне праграм у сферы горадабудаўніцтва на прасторы Усходняга суседства» (CENEAST). Арганізатарам сустрэчы выступіў Універсітэт Хадэрсфілда.

11914 223 верасня 2015 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы абралі старшыню, намесніка старшыні і прэзідыум Савета маладых спецыялістаў.

11912 2У раёне в. Пушкары 17 верасня 2015 года ўпершыню прайшоў адкрыты кубак па лазертагу, які аб'яднаў студэнтаў розных курсаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Турнір прайшоў пад лозунгам «Выбар маладых» і быў прысвечаны Году моладзі і 70-годдзю Вялікай Перамогі.

11913 4Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 22 верасня 2015 года наведаў Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі і сустрэўся з чэмпіёнамі і прызёрамі гульняў - знакамітымі спартсменамі краіны, сярод якіх Алімпійская чэмпіёнка 1964 года, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры купалаўскай ВНУ Алена Уладзіміраўна Цюненкова (Валчэцкая).