Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 02 Люты 2024 11:20

ГрДУ імя Янкі Купалы – у чацвёрцы лепшых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь па версіі рэйтынгу Webometrics

рейтингУ абноўленым рэйтынгу Webometrics, апублікаваным у студзені 2024 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы займае 3 536 месца сярод універсітэтаў свету, чацвёртую пазіцыю – сярод беларускіх універсітэтаў.

Рэйтынг Webometrics (Webometrics Ranking of World Universities) разлічваецца групай Cybermetrics Нацыянальнай Даследчай Рады (Іспанія) і вызначаецца зыходзячы з навукова-даследчых дасягненняў універсітэтаў, уплыву ў інтэрнэт-прасторы, а таксама папулярнасці внузскіх вэб-сайтаў. Дадзеныя рэйтынгу разлічваюцца два разы на год – у студзені і ліпені.

Webometrics аналізуе больш за 30 тысяч навучальных устаноў свету, але прысвойвае рэйтынг толькі 12 тысячам. У студзені 2024 года ў рэйтынг увайшлі 55 адукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўдзельнічае ў рэйтынгу Webometrics Ranking of World Universities з 2006 года і нязменна знаходзіцца ў ліку лепшых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.

Гэта сведчыць аб высокім узроўні адукацыі і навуковых дасягненняў універсітэта, пацвярджаючы яго рэпутацыю як вядучай адукацыйнай установы ў рэгіёне. Купалаўскі ўніверсітэт працягвае ўмацоўваць сваю пазіцыю як навучальны і навуковы цэнтр, спрыяючы развіццю адукацыі і навукі ў Беларусі і за яе межамі.

Палажэнне ГрДУ ім. Янкі Купалы ў рэйтынгу Webometrics сярод беларускіх ВНУ і ў сусветнай прасторы (у параўнанні з ліпенем і студзенем 2023 года)

 

Найменне УВО

Пазіцыя ў Рэспубліцы Беларусь

Пазіцыя ў сусветным рэйтынгу

студзень 2024

ліпень

2023

студзень

2023

студзень 2024

ліпень

2023

студзень

2023

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

1

1

1

1062

1050

920

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны

2

2

2

2980

3292

3051

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

3

4

4

3471

3508

3670

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

4

3

5

3536

3429

3753

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі

5

5

9

4002

3906

4922

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

6

6

3

4265

4258

3656

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М. Машэрава

7

12

15

4265

5316

5763

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

8

8

8

4828

4823

4913

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

9

7

6

4844

4761

4561

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

10

9

7

4951

5107

4852

Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

11

10

11

5224

5146

5313

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

12

11

10

5345

5217

4925