Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Люты 2023 09:07

У Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася "Свая гульня", прысвечаная Дню беларускай навукі

2Штогод у апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. У рамках работы аб'яднання па інтарэсах "Навуковае таварыства навучэнцаў" у Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося інтэлектуальнае мерапрыемства "Свая гульня".

 

Гульня дазволіла актуалізаваць і паглыбіць веды вучняў аб сусветна вядомых навуковых дзеячах і іх дасягненнях у галіне фізікі, хіміі, біялогіі, геаграфіі.