Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 06 Май 2022 08:36

ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню ўключаны ў рэйтынг THE University Impact Rankings 2022

ranking THEРэйтынг THE University Impact Rankings – адно з найбуйнейшых даследаванняў, якія складаюць рэйтынг THE (Times Higher Education). Ён функцыянуе з 2019 года, вымярае поспехі ўніверсітэтаў свету ў дасягненні мэт ААН у галіне ўстойлівага развіцця.

У 2022 годзе ў рэйтынг Impact Rankings увайшлі 1406 універсітэтаў са 106 краін свету, у тым ліку 6 універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязна з вынікамі рэйтынгу можна азнаёміцца на партале Times Higher Education.

Даведацца пра месца ГрДУ імя Янкі Купалы ў іншых сусветных рэйтынгах можна тут.