Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 16 Сакавік 2022 09:08

Купалаўцаў запрашаюць да удзелу ў конкурсе чытачоў «Паэзіі цудоўная старонка»

den poeziiКонкурс прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі. Паэтычнае спаборніцтва адбудзецца 21 сакавіка. Для ўдзелу неабходна падабраць і падрыхтаваць адзін вершаваны твор і прачытаць яго па памяці.

Пераможцаў выберуць у дзвюх намінацыях. Удзельнікі могуць абраць верш любімага аўтара і зачытаць яго. Таксама ў купалаўцаў ёсць магчымасць скласці ўласны твор і падзяліцца ім. У Конкурсе могуць узяць удзел студэнты, магістранты, аспіранты, работнікі і навучэнцы каледжаў універсітэта.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 18 сакавіка на адрас: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 308 ці на адрас электроннай пошты csi@grsu.by. З умовамі і правіламі ўдзелу конкурсу можна азнаёміцца ў дадатку.

Выбірайце ваш любімы верш і прыходзьце на конкурс. Давайце разам створым атмасферу паэтычнай творчасці!

Тэлефон для даведак: 39 72 09.