Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Кастрычнік 2018 09:56

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя «Філалагічныя дысцыпліны ў замежнай аўдыторыі: тэорыя і практыка навучання»

Арганізоўваюць мерапрыемства кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы і Інстытут русістыкі і ўсходазнаўства Гданьскага ўніверсітэта.

На канферэнцыі, якая адбудзецца 10 кастрычніка гэтага года, абмяркуюць адукацыйныя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай, шляхі і спосабы рэалізацыі гнуткай мадэлі навучання рускай мове як замежнай, асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу і навучання на курсах рускай мовы, кампаратывістыку ў працэсе навучання замежным мовам, праблемы ўзаемадзеяння выкладчыкаў рускай мовы як замежнай і профільных дысцыплін, мастацкую літаратуру краіны вывучаемай мовы як профільную і дапаможную, факультатыўныя дысцыпліны, культуралагічны кампанент пры вывучэнні замежных моў, дыстанцыйнае навучанне замежным мовам.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 17 верасня 2018 г. адправіць заяўку на ўдзел і тэкст дакладу, аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, на электронны адрас kaf_rki@grsu.by або па адрасе 230009, г. Гродна, вул. Урублеўскага, 33, каб. 116.

Падрабязную інфармацыю пра канферэнцыю і патрабаванні да афармлення тэксту артыкула можна прачытаць у інфармацыйным лісце.