Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 07 Жнівень 2018 08:46

ГрДУ імя Янкі Купалы ў тройцы найлепшых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь па версіі рэйтынгу Webometrics

news17 jule 31 01У абноўленым рэйтынгу Webometrics, апублікаваным у ліпені 2018 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы займае 3336 месца сярод універсітэтаў свету, трэцюю пазіцыю - сярод беларускіх універсітэтаў.

Рэйтынг Webometrics (Webometrics Ranking of World Universities) разлічваецца групай Cybermetrics Нацыянальнага Даследчага Савета (Іспанія) і вызначаецца зыходзячы з навукова-даследчых дасягненняў універсітэтаў, уплыву ў інтэрнэт-прасторы, а таксама ацэнкі зместу і папулярнасці  вэб-сайтаў ВНУ. Дадзеныя рэйтынгу разлічваюцца два разы на год - у студзені і ліпені.

У ліпені 2018 года ў рэйтынг былі ўключаныя 12 тысяч адукацыйных устаноў свету, у тым ліку 57 адукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь (51 установа вышэйшай адукацыі і 6 іншых адукацыйных устаноў).

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўдзельнічае ў рэйтынгу Webometrics Ranking of World Universities з 2006 года і знаходзіцца ў ліку лепшых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь. Па выніках рэйтынгу, апублікаванага ў ліпені 2018 года, ГрДУ імя Янкі Купалы знаходзіцца на 3-м месцы сярод беларускіх ВНУ і на 3336-м месцы ў сусветным рэйтынгу, што на 26 пунктаў вышэй пазіцыі, якую займаў універсітэт у студзені 2018 г.

Першае месца ў нацыянальным рэйтынгу Webometrics займае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, другое месца - Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У дзясятку лепшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь ўвайшоў і Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (8 месца).

Лепшыя ўніверсітэты краін-суседзяў у рэйтынгу: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава (214 месца), Варшаўскі ўніверсітэт (375 месца), Тартускі ўніверсітэт (419), Віленскі ўніверсітэт (756), Латвійскі ўніверсітэт (999), Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (1269).

Лідэрамі рэйтынгу сярод універсітэтаў свету з'яўляюцца Гарвардскі ўніверсітэт, Стэнфардскі ўніверсітэт і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.

 

таблица 9

 

Больш падрабязная інфармацыя аб становішчы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў сусветных рэйтынгах даступная па спасылцы : https://www.grsu.by/glavnaya/univer/universitet-v-mirovykh-rejtingakh.html