Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 15 Красавік 2018 12:13

Упершыню ў ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе канферэнцыя, прысвечаная Уладзіміру Высоцкаму

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 2-4 мая 2018 года адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная Уладзіміру Высоцкаму.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца літаратуразнаўцы, лінгвісты, гісторыкі тэатра і кіно, культуролагі, а таксама ўсе, каму дарагая памяць пра паэта.

Горад Гродна, па словах арганізатараў канферэнцыі - прадстаўнікоў кафедры рускай філалогіі купалаўскага ўніверсітэта, у якасці месца правядзення навуковага форуму абраны не выпадкова: тут праходзілі здымкі фільма «Я родам з дзяцінства» (1966 г., рэж. В. Тураў), у якім Высоцкі сыграў адну з галоўных роляў і ў якім гучалі яго песні.

Ключавая праблема канферэнцыі гучыць як «Уладзімір Высоцкі - паэт, акцёр, спявак, кампазітар» і, на думку арганізатараў, дасць магчымасць прадставіць шматстайную і яркую спадчыну Высоцкага ў яго цэласнасці, вызначыць яго месца ў савецкай культуры 1960-1970-х гадоў і пазначыць уплыў на сучасную сацыякультурную прастору.

Гасцям будзе прапанавана культурная праграма, звязаная са знаходжаннем Уладзіміра Высоцкага ў Гродне.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 15 красавіка 2018 года на электронную пошту   Grinevich_OA@grsu.by.

Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі ўдзелу можна  у дадатку.

Кантакты

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшка, 22, каб. 310 (кафедры рускай флалогіі)

Тэл.: 8 (01952) 74-43-81

E-mail: Grinevich_OA@grsu.by