Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 07 Сакавік 2018 11:33

У 8-ы раз у ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе Рэгіянальны моладзевы фестываль відэапраектаў «Медыясфера»

Фінал і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца 30 сакавіка.

Да ўдзелу ў фестывалі запрашаецца навучэнская моладзь: студэнты устаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, школьнікі і прадстаўнікі моладзевых грамадскіх арганізацый.

Канкурсантам прапануюць зняць відэаролікі на адну з наступных тэм:

-«Беларусь турыстычная» (Беларусь як турыстычны брэнд, зона Visa Free, турыстычныя маршруты па Беларусі, гістарычныя помнікі Беларусі);

- «Беларусь інтэлектуальная» (беларускія пачынаючыя і статутныя даследчыкі, даследчыя праекты, навукова-арганізацыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю навуковых даследаванняў);

-«Беларусь таленавітая» (адораная моладзь і яе дасягненні, моладзевыя захапленні, моладзевыя калектывы; прафесіяналы сваёй справы, рамеснікі);

- «СМІ Беларусі» (беларускія журналісты і іх уклад у развіццё Беларусі, гісторыя і сучаснасць беларускіх СМІ, сацыяльна значныя праекты і іх уплыў на развіццё беларускага грамадства);

-«Я і новыя медыя» (правілы паводзінаў у інтэрнэт-прасторы, моладзь і сацыяльныя сеткі, блогерскія працы рознай накіраванасці).

Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фільмы ў наступных жанрах: сацыяльны ролік, прэзентацыйны ролік; інфармацыйны сюжэт (рэпартаж); гульнявы фільм, анімацыйны фільм; фільм-партрэт; партрэтнае інтэрв'ю; відэапраект (ток-шоу, тэлегульні, інфармацыйны выпуск); відэаблог (лайфхакі, відэаагляд, скетч, топ, пранк, тэст-драйв).

Працягласць фільма - не больш за 7 хвілін.

Ацэньваць конкурсныя работы будуць эксперты па такіх крытэрах, як актуальнасць тэмы; арыгінальнасць ідэі (задума); ўвасабленне ідэі (рэжысура); адпаведнасць этычным нормам; адпаведнасць заяўленай намінацыі; праца аператара; тэхніка мантажу; гукавое і графічнае суправаджэнне.

Заяўкі  на ўдзел у фестывалі і відэаматэрыялы неабходна накіраваць да 7 сакавіка 2018 года ў Студэнцкі медыяцэнтр ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшка, 22, каб. 325 або па электроннай пошце  mediasfera_festival@mail.ru.  Да заяўкі прымацоўваецца электронная копія квітанцыі аб аплаце ўдзелу ў майстар-класе. Кошт удзелу - 6 рублёў (для кожнага ўдзельніка).

Журы вызначыць Лаўрэата 1-ай, 2-ой і 3-яй ступені ў кожнай тэматычнай намінацыі і прысудзіць Гран-пры фестывалю. Па выніках галасавання гледачоў будзе вызначаны пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый».

Узнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў фэсту адбудзецца 30 сакавіка 2018 гадоў ў 10.00 у адукацыйным медыякоплексе (аўд. 218) па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшка, 22.

У рамках фестывалю для ўдзельнікаў будуць арганізаваны майстар-класы ад прадстаўнікоў тэлерадыёкампаніі «Гродна», тэлерадыёвяшчальнага канала «Гродна Плюс», УНПО «Студэнцкі медыяцэнтр» і круглы стол для кіраўнікоў творчых работ навучэнцаў.

Кантакты

Тэл.: +375 (152) 73-19-88 (Іна Іванаўна Мінчук; Кіра Мар'янаўна Блудава-Гой, Ганна Чаславаўна Рыжковіч)

E-mail: mediasfera_festival@mail.ru

Праграма фестывалю

19 сакавіка – закрыты паказ (жюры)

27-28 сакавіка– адкрыты паказ у сетцы Інтэрнэт і глядацкае галасаванне

30 сакавіка–цырымонія ўзнагароджання пераможцаў фестывалю